Паважаныя чытачы!
Навуковы часопіс «Лiтасфера» мае дастаткова прадстаўнічую геаграфію распаўсюджвання.
Падпіска
У цяперашні час навуковы часопіс «Лiтасфера» улучаны ў каталог “Выданні Рэспублікі Беларусь» і распаўсюджваецца па падпісцы.
Жадаючыя набыць новыя выпускі часопіса могуць аформіць падпіску ў аддзяленні РУППС «Белпошта».
- Падпісны індекс – 00198, для ведамаснай падпіскі – 001982.
- Мінімальны падпісны перыяд – шэсць месяцаў.
- Перыядычнасць выхаду – адзін раз у паўгоддзе.
- Графік выхаду – чэрвень, снежань.
Для распаўсюджвання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Малдовы, Латвіі, Балгарыі, Германіі навуковы часопіс «Лiтасфера» уключаны ў замежныя падпісныя каталогі, якія размяшчаюцца на сайтах названых агенцтваў у электронным выглядзе:
- TAA «Інформнавука»
- ТАА «Прэсінформ»
- ТАА «Крiэйтiв Сэрвіс Бэнд»
- ДП «Прэса» (Украіна)
- ДП «Пошта Малдовей»
- АТ «Летувос паштас»
- ТАА «Падпісное агенцтва РКS» (Латвія)
- Фірма «INDEX» (Балгарыя)
Набыццё
Арганізацыі, зацікаўленыя ў набыцці навуковага часопіса «Лiтасфера» могуць звяртацца ў рэдакцыю часопіса. Магчыма набыццё нумароў часопіса за папярэднія гады. Продаж ажыццяўляецца за безнаяўны разлік па перадаплаце, у адпаведнасці з заявай пакупніка. Для афармлення замовы неабходна накіраваць на e-mail рэдакцыі lithosphere@inbox.ru заяўку з указаннем назвы арганізацыі, месца рэгiстрацыi, банкаўскіх рэквізітаў, тэлефона, факса, № часопіса і колькасці асобнікаў.
Раздробны продаж
Жадаючыя набыць навуковы часопіс «Лiтасфера» у раздроб могуць звяртацца ў рэдакцыю часопіса па адрасе г. Мінск, вул. Купрэвіча, 7, каб.227, тэл. +375 (17) 267-85-02.
- Магчыма набыццё нумароў часопіса за папярэднія гады.
Бясплатнае рассыланне
Пералік дзяржаўных арганізацый і органаў, якім рассылаюцца абавязковыя дармовыя экзэмпляры навуковага часопіса «Лiтасфера» сфарміраваны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1284 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь.
Бясплатныя асобнікі навуковага часопіса «Лiтасфера» рассылаюцца ў адпаведнасці з рэестрам рассылання ў:
- Установа «Нацыянальная кніжная палата Беларусі»;
- Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”;
- Дзяржаўная ўстанова «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь»;
- Дзяржаўная ўстанова “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка»;
- Дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча »Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта;
- Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Recent Comments