Падземныя сховішчы газу (ПСГ) выкарыстоўваюцца для стварэння запасаў паліва, павышэння надзейнасці работы газаправодных сістэм, зніжэння сезоннай нераўнамернасці спажывання газу і забеспячэння яго безперабойнай дастаўкі ў прамыслова развітыя рэгіёны. Эксплуатация ПСГ, якая звязана з закачкай вялікіх аб’ёмаў газу ў пласты-калектары і з яго адборам у вызначаныя прамежкі часу, прадугледжвае ажыццяўленне пастаяннага кантролю за станам прадукцыйных гарызонтаў і герметычнасці пакрышак вакол ствала свідравіны. Своечасовае выяўленне ўцечак газу з пласта-калектара і вызначэнне месц яго ператокаў з’яўляецца важнай задачай кантролю за работай любога ПСГ.