УДАКЛАДНЕННI Ў СТРАТЫГРАФII ЭАПЛЕЙСТАЦЭНУ (НIЖНЯГА ПЛЕЙСТАЦЭНУ) БЕЛАРУСI. Т.В. Якубоýская, Инстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск.

У сувязi з вызначэннем на тэрыторыi Беларусi становiшча iнверсii палеамагнiтнага поля на мяжы хронаý Матуяма i Брунэс у нiжняй частцы брэсцкага надгарызонта i з вынiкамi стратыграфiчных даследаванняý квартэру Лiтвы з’явiлася неабходнасць ва ýдакладненнi стратыграфiчнай схемы эаплейстацэну, апублiкаванай у 1993 г. З эаплейстацэну выключаецца ружанскi і варажскі гарызонты, якiя перамяшчаюцца ý плейстацэн, а адклады смаргонскага гарызонта, што паводле аб’ëму адпавядаюць усяму брэсцкаму надгарызонту, страчваюць стратыграфiчную самастойнасць. Месца iх у верхнiм эаплейстацэне займаюць жлобiнскi i рагачоýскi гарызонты.