СХЕМА КАРЭЛЯЦЫІ ЛЕДАВІКОВЫХ І МІЖЛЕДАВІКОВЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ У ПЛЕЙСТАЦЭНЕ ПОЛЬШЧЫ І БЕЛАРУСІ. Л.Лінднер, Інстытут геалогіі, Варшаўскі універсітэт, Варшава, Польшча; Я. Яловічава, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск

Геалагічныя і палеабатанічныя даныя з Польшчы і Беларусі дазваляюць выдзеліць у плейстацэне 9 (10?) асноўных зледзяненняў і 8 (9?) міжледавікоўяў. Сярод зледзяненняў вылучаюцца: нараў (толькі ў Польшчы), ніда = нараўскае ў Беларусі, сан 1 = сервечскае, сан 2 = бярэзінскае, брок = зледзяненне-4 у Беларусі, лівіец = зледзяненне-5, одра = дняпроўскае, варта = сожскае, (тарун? – толькі ў Польшчы) і вісла = паазерскае. Сярод міжледавікоўяў, пачынаючы ад самага старажытнага, выдзяляюцца наступныя: падляскае = аўгустовіян? (толькі ў Польшчы), малапольскае = карчоўскае, фердынандаўскае = белавежскае, мрангоўскае = iшкальдскае, мазавецкае = александрыйскае, збуйна = смаленскае, любаўскае = шклоўскае (крастудскае? – толькі ў Польшчы) і эемскае = муравінскае. Прадстаўленая папярэдняя схема супастаўляецца з глабальнымі пахаладаннямі і пацяпленнямі клімату, зарэгістраванымі ў глыбакаводных адкладах Атлантычнага акіяна ў выглядзе ізатопна-кіслародных стадый.