Ha Беларусі з вядомага Смаргонскага месцазнаходжання фасілій палеатэрыяфауны, дзе адшуканы рэшткі 26 відаў млекакормячых, собраны косткі толькі одного прадстаўніка атрада грызуноў — звычайнага (рачнога) бабра. Знойдзена 34 экз. яго фасілій – 2 фрагменты чэрапоў, 10 ніжніх сківіц, 12 сцягновых, 4 плечавыя і 6 вялікіх галёначных костак. Іх узрост вызначаны як галацэнавы, што пацвердждана радыёвугляродным датаваннем па 14С-7500±100 гадоў (Ки-4527). Упершыню праведзена параўнанне смаргонскіх рэшткаў з аналагічным астэалагічным матэрыялам з галацэнавых адкладаў Прыбалтыкі і з фасіліямі сучасных рачных баброў.