Па колькасці i разнастайнасці помнікаў нежывой прыроды Беларусь значна уступае большасці краін Цэнтральнай i Заходняй Еўропы. Зараз ix колькасцъ складае каля сотні, яны не адлюстроўваюць ycix асаблівасцей геологіі тэррыторыі i ў сваей большасці прадстаўлены адньм тыпам (ледавіковымі валунамi). Упершыню складзена класіфікацыя аб”ектаў, якія неабходна браць пад ахову. Згодна з ею вылучана 10 тыпаў геалагічных i гeaмapфaлaгiчныx помнікаў. Па памерах i прызначэнню сярод такіх эталонаў прыроды прапанавана распазнаваць геалагічныя запаведнікі, нацыянальныя паркі, геалагічныя i геамарфалагічныя заказнікі, помнікі прыроды, перасунутыя ахоуныя аб”екты (валуны, экспанаты музеяў i т.п.), геалагічныя палігоны.