Упершыню складзена класіфікацыя лакальных дадатных і адмоўных саляных струк тур Прыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену як адзінай тэктанічнай структуры. Па сістэме супадтрадкаваных прыкмет вылучаны групы, падгрупы, тыпы, падтыпы, класы, падкласы, віды, падвіды і разнавіднасці дадатных структур. Усе падняцці падзелены на дзве групы: несаляныя і галакінетычныя. Апошнія дзеляцца на дзве падгрупы: саляныя і бессалявыя. Саляныя падняцці падраздзяляюцца на два тыпы: аднасаляныя і двухсаляныя, і два падтыпы: антыкліналі і купалы. Усе падняцці падраздзелены на два класы (унаследаваныя і накладзеныя) і тры падкласы (дыяпіроіды, крыптадыяпіры і дыяпіры). Крыптадыяпіры намі падзелены на віды: перадсярэднефаменскія, перадверхнефаменскія, перадкаменнавугальныя, перадверх-невізэйскія, перадверхнесерпухоўскія, перадмаскоўскія, перадтрыясавыя, перадаяенёкскія, пе-рад’юрскія, перадтрацічныя. Усе саляныя падняцці дзеляцца на падвіды: унаследаваныя, naxa-ваныя і дэградуючыя. Па форме саляных масіваў у разрэзе вылучаюцца разнавіднасці крыпта-дыяпіраў і дыяпіраў: слупападобныя і грыбападобныя. Адмоўныя структуры падраздзелены на тры тыпы: міжкупальныя, кампенсацыйныя і асядання.