ЗМЕНА РЭЧЫЎНАГА САСТАВУ ПААЗЁРСКАЙ (ВАЛДАЙСКАЙ) МАРЭНЫ ПА ТРАСЕ ЧУДСКАГА ЛЕДАВІКОВАГА ПАТОКУ. С.Д. Астапава, Я.І. Аношка, Н.М. Хаўрук, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск

У артыкуле разглядаецца змена рэчыўнага саставу паазёрскай марэны па трасе Чудскага ледавіковага патоку, які зараджаўся на тэрыторыі Фінляндыі. Прыводзіцца рэчыўны састаў марэнных адкладаў Фінляндыі, Атэпяскага ўзвышша паўднёва-ўсходняй Эстоніі, Латгальскага ўзвышша Латвіі, Полацкай нізіны, Лепельскага ўчастка на тэрыторыі Беларусі. Даецца вывад, што пры фарміраванні паазёрскай марэны Чудскага ледавіковага патоку на яе састаў аказалі ўплыў, галоўным чынам, крышталічныя пароды Фінляндыі і асадкавыя пароды платформавага чахла. Для паазёрскай марэны выяўлены рэгіянальныя асаблівасці, якія абумоўлены мясцовымі жыўляючымі правінцыямі, што наглядаецца па змене лідзіруючых мінеральных кампанентаў.