У артыкуле разглядаюцца пытанні ўзаемаадносін міяспоравых зон і стратыграфічных падраздзяленняў сярэдняга дэвону на тэрыторыі Аршанскай упадзіны і Жлобінскай седлавіны. Упершыню даецца дэталёвая паліналагічная характарыстыка віцебскага гарызонта (зона Diaphanospora inassueta), ярусная прыналежнасць якога праблематычная i прымаецца як позні эмс- ранні эйфель. Удакладняюцца аб’ёмы зон Periplecotriletes tortus-Elenisporites biformis (адраўскі і асвейскі гарызонты), Grandispora naumovii (гарадоцкі гарызонт) і Rhabdosporites langii (касцюковіцкі горизонт). У значнай ступені дапаўняюцца паліналагічныя крытэрыі вызначэння ніжняй мяжы касцюковіцкага гарызонта, дзе з’яўляюцца многія віды спор, якія працягваюць сваё існаванне ў больш маладых жывецкіх адкладах полацкага гарызонта. Прыведзены фотатабліцы занальных комплексаў міяспор, малюнкі типовых разрэзаў міяспоравых зон і стратыграфічных падраздзяленняў.