ДРАПЕЖНЫЯ ЗВЯРЫ СА СМАРГОНСКАГА МЕСЦАЗНАХОДЖАННЯ. П.Ф. КАЛІНОЎСКІ, Інстытут геалагічных навук АН Беларусь, Мінск

На Беларусі Смаргонскае месцазнаходжанне з’яуляецца самым багатым на рэшткі выкапнёвай тэрыяфауны. Адсюль вядома 25 відаў сысуноу (Шчаглова, 1971; Цапенко, Щеглова, 1972; Калиновский, 1973, 1975, 1980, 1983; Калиновский, Ковалюх, Кузьмина, 1989). Тут сабрана звыш 7000 костак прадстаўнікоў атрадаў грызуноў, драпежнікаў, хобатных, няпарна- i парнакапытных. 3 ix больш-менш падрабязна апісаны фасіліі маманта, паўночнага аленя, сайгака i некаторых іншых жывёлаў, а аб драпежніках апублікаваны толькі агульныя звесткй. Гэты артыкул прысвячаецца падрабязнаму даследаванню апошніх.