ДА ПРАБЛЕМЫ ГЕАФЛЮIДАДЫНАМIКI НАФТАГАЗАНОСНЫХ БАСЕЙНАЎ. Р.Я. Айзберг, Р.Г. Гарэцкi, Iнстытут геалагiчных навук НАН Беларусi вул. Купрэвіча, 7, 220141, Мiнск, Беларусь, М.П. Запiвалаў, Iнстытут геалогii нафты i газу СА РАН, Новасiбiрск, Расiя

Выкарыстанне фрактальнага аналiзу пры ацэнцы флюiдадынамiчных фактараў  дае магчымасць вызначыць агульныя i iндывiдуальныя рысы рознатыповых дэструкцыйных i канвергентна-калiзiйных нафтагазаносных басейнаў i на гэтай аснове – генетычныя ўзаемасувязi памiж iх асноўнымi элементамi: ачагамi нафтагазаўтварэння, зонамi нафтагазаназапашання, радовiшчамi i пакладамi.