ГЕАЛАГІЧНЫЯ МАДЭЛІ І IНТЭРПРЭТАЦЫЯ АБСТАВІН ВЫКЛIНЬВАННЯ КАЛIЙНЫХ ГАРЫЗОНТАў ПРЫПЯЦКАГА ПРАГІНУ. Э.А. Высоцкі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінск, Н.С. Пятрова, Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут, Мінск

За паўвекавы перыяд правядзення геолагаразведачных работ і 40 гадоў распрацоўкі Старобінскага радовішча ў Беларусі назапашаны вялікі фактычны матэрыял, які дазваляе вырашаць на дадзеным этапе шэраг важных пытанняў і, прынамсі, высветліць асаблівасці выкліньвання і фацыяльнага замяшчэння калійных гарызонтаў. У аснову дадзенага артыкула пакладзена геолага-геафізічная інфармацыя, якая была атрымана падчас правядзення геолагаразведачных работ на Нежынскім, Смалоўскім, Акцябрскім і Светлагорскім участках, а таксама пры вывучэнні і дакументацыі горных выпрацовак на рудніках ВА «Беларуськалій». Асаблівасці латэральнай дыферэнцыяцыі фацый на высокіх стадыях згушчэння аналізаваліся па калійных пакладах фаменскай (гарызонты I, II, II-7, III, IV, VI-п, 0-7 і інш.) і верхняфранскай саляносных фармацый. Створаны геалагічныя мадэлі, якія адлюстроўваюць магчымыя абставіны выкліньвання і замяшчэння калійных гарызонтаў чырвонакаляровай асацыяцыі ў Прыпяцкім прагіне.