Утварэнне ў заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай платформы серыі прагінаў паўночна-усходняй арыентацыі ў познім рыфеі -ранім (балтыйскім) кембрыі i ix паступовая міграцыя на працягу адзначанага часу ў пауночна-заxоднiм накірунку маглi быць выкліканы рухам лiтасфернай плiты з кантынентальным блокам платформы над астэнасферным выступам (або струменем). Гэты працэс доўжыуся 120-140 млн гадоў цягам аднаго байкальскага геатэктанiчнага цыкла.