Единственный в Беларуси специализированный геологический журнал «Лiтасфера» широко известен не только в Беларуси, но и за ее пределами. В нем печатаются статьи и короткие сообщения, основанные на новых материалах исследований во всех областях геологии, в первую очередь результаты изучения недр Беларуси, а также рецензии, дискуссии, хроника важнейших событий в геологической науке и практике, в том числе сведения о конференциях и совещаниях, защищенных диссертациях, памятных датах и др. Редколлегия принимает к опубликованию материалы на белорусском, русском и английском языках. Объем одного номера «Лiтасферы» - около 20 печатных листов. Издается с периодичностью 2 журнала в год.

Перад Вамі па-свойму ўнікальнае выданне з назвай “Літасфера” – тэрмінам, які стаў звыклым у геалогіі нашых дзён. Такія перыядычныя выданні выходзяць у свет амаль ва ўcix нашых суседзяў – у Pacii, Польшчы, Літве, на Украіне. Своеасаблівасць “Літасферы” заключаецца ў тым, што гэта адзіны геалагічны часопіс у Беларусі.

Трэба адзначыць, што i ў папярэднія гады Беларусь вылучалася даволі высокім узроўнем i вялікай колькасцю публікацый у галіне навук аб Зямлі. Штогод з’яўлялася каля 20–25 манаграфій i зборнікаў навуковых прац, публікавалася некалькі соцень артыкулаў у самых розных галінах геалогіі, яны выдавался не толькі ў рэспубліцы, але i за яе межамі. Але ўвесь час адчувалася патрэба ў спецыяльным геалагічным часопісе, які адлюстроўваў бы дасягненні вучоных і геолагаў вытворчасці. Так быў заснаваны часопіс “Літасфера”. Цяпер відавочна, што такое выданне ўплывае на развіццё навукі, павышае эфектыўнасць работ геалагічнай службы, спрыяе пашырэнню кантактаў геолагаў рэспублікі са спецыялістамі іншых рэгіёнаў, умацоўвае аўтарытэт геалогіі Беларусі.

За апошнія гады на Беларусі развіваліся даследаванні па агульнай i рэгіянальнай геалогіі, геахіміі, геафізіцы, тэктоніцы, петраграфіі i літалогіі, палеанталогіі i стратыграфіі, палеагеаграфіі, гідрагеалогіі i інжынернай геалогіі, карысных выкапнях i геаэкалогіі i іншых напрамках. Усё гэта адлюстравана на старонках перыядычнага выдання. Імкненнем усебакова асвятляць вынікі вывучэння нетраў абумоўлены i выбар назвы часопіса.

Часопіс разлічаны на шырокае кола даследчыкаў i геолагаў-практыкаў, што працуюць як у навукова-даследчых установах i ВНУ так i на вытворчасці. Неабходныя звесткі змогуць адшукаць тут i спецыялісты сумежных галін, напрыклад, географы i эколагі. Карысна будзе зазірнуць у яго i краязнаўцам. Галоўная мэта выдання – данесці да чытача інфармацыю аб найноўшых дасягненнях навук аб Зямлі на Бeлapyci i ў іншых рэгіёнах.

Акрамя таго, у часопісе змешчаны рэцэнзіі на найбольш цікавыя выданні, дыскусіі, хроніка важнейшых падзей у геалагічнай навуцы i на вытворчасці, звескі аб канферэнцыях i нарадах, абароненых дысертацыях.

Рэдакцыйная калегія спадзяецца, што “Літасфера” патрэбна кожнаму, хто цікавіцца звесткамі аб будове, складзе i гісторыі фарміравання нетраў, праблемамі пошукаў i разведкі карысных выкапняў, геалагічнай здымкі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, аховы нетраў, а таксама перспектывамі развіцця геалагічнай навукі.

РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ