ФЛОРА ПЛІЯЦЭНУ РАЗРЭЗУ КАЛОЧЫН У ДАЛІНЕ ДНЯПРА. Т. В. Жукоўская, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск, Беларусь.

На тэрыторыі Беларусі вядомы толькі тры агаленні пліяцэнавых адкладаў – Холмеч, Дварэц, Калочын. Усе яны знаходзяцца ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ў даліне Дняпра ў межах Бра-гінска-Лоеўскай седлавіны. Пліяцэнавыя адклады агаляюцца ў пойме Дняпра ў ніжняй частцы абрыву правага карэннага берага.