ФАРМАЦЫI РАННIХ ПАЛЕАРЫФТАЎ ЗАХАДУ I ЦЭНТРА УСХОДНЕ-ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПЛАТФОРМЫ. М.А. Нагорны, Iнстытут геалагiчных навук НАН Беларусi. Мiнск, Беларусь.

Катаплатформавы чахол, які запаўняе раннія палеарыфты захаду і цэнтра Усходне-Еўрапейскай платформы, падраздзяляецца на дальсландскі і ніжнебайкальскі структурныя комплексы. Першы складзены двума сінрыфтавымі і адной пострыфтавай фармацыямі. У складзе другога выдзяляюцца два структурныя паверхі, якія ўтвараюць гарызантальныя асацыяцыі фармацый, кожная з якіх назапашвалася ў спецыфічных палеатэктанічных і палеагеаграфічных умовах.