Акадэмік Г.І.Гарэцкі ў сваіх працах вялікую ўвагу надаваў праблеме практычнага выкарыстання вынікаў сваіх даследаванняў. Працягам работ у гэтым напрамку з’явілася праца па ацэнцы перспектыўнасці пошукаў буйных радовішчаў прэсных падземных вод у пахаваных ледавіковых лагчынах Беларусі (Вярцінская, Камароўскі, 1996). Гэтыя даследаванні асноўваліся на вялікім зачыне, які стварыў Г.І.Гарэцкі, пачынаючы з 1967 г. Вынікі, якія былі атрыманы, пацвердзілі неабходнасць абавязковага ўліку метадалагічнага падыходу і методыкі Г.І.Гарэцкага пры сучасных пошукавых і разведачных работах у межах пахаваных структур.