Даследаваныя намі рэшткі млекакормячых атрыманы падчас раскопок двух археалагічных помнікаў каля в. Замосце Загорского раёна Московской вобласці на поплаве р.Дубна (прыток Волгі). Адклады, з якіх паходзяць косткі жывёл, прадстаўлены торфам, суглінкамі, пяскамі. Па даследованнях расійскіх археолагаў Ул.Ул. Сідарава і Ул.М. Лазоўскага, стаянкі Замосце I і Замосце II адносяцца да л’ялаўскай культуры (канец IV тысячагоддзя да н.э., ранні неаліт). Цікавасць палеантолагаў і другіх даследчыкаў да гэтага месцазнаходжання ўяўляе, перш за ўсё, мноства фасілій і відаў млекакормячых, на якіх палявалі на пачатку неаліту. Гэты арыгінальны астэалагічны матэрыял прыдатны як параўнальны з аналагічнымі рэшткамі з другіх рэгіёнаў.