СЯРЭДНІ ПЛЕЙСТАЦЭН УСХОДУ БЕЛАРУСІ. І. Э. Паўлоўская, Т. В. Якубоўская, Т. Б. Рылова, І. Я. Саўчанка, Г. І. Омакова, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск, Беларусь.

На ўсходзе Беларусі ў межах Аршана-Магілёўскага плато даследаваны будова i стратыграфія адкладаў, эвалюцыя рэльефу, а таксама флора i расліннасць сярэдняга плейстацэну. Тут упершыню выяўлена i ахарактарызавана краявая зона бярэзінскага зледзянення, у фармiраваннi якой значную ролю адыграла арэальная дэгляцыяцыя, i звязанае з гэтай зонай абшырнае паазер ’е, да якога належаць шматлікія пахаваныя азёрныя вадаёмы. Адклады такіх вадаёмаў, паводле паліталагiчных i палеакарпалагiчных даных з разрэзаў каля вёсак Добрая i Крыўцы, фармiравалiся ад бярэзінскага позналедавікоўя праз усё александрыйскае мiжледавiкоўе да пачатку прыпяцкага зледзянення. У выніку вывучэння геалагiчных матэрыялаў па шматлікіх свiдравiнах выяўлена, што прыпяцкі гарызонт утварыўся за адзін гляцыяседыментацыйны цыкл.