ПРАБЛЕМЫ ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАСФЕРЫ БЕЛАРУСІ. Р.Г. ГАРЭЦКІ, Г.І. КАРАТАЕУ, А.С. МАХНАЧ, А.В. МАЦВЕЕУ. Інстытут геалагічных навук АН Беларусі, Мінск.

Адносна нядаўна (1986) ў Мінску адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы геалогіі i мінеральна-сыравіннага патэнцыялу Беларусі ў святле паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу”. Нарада мела i другую назву — “Будучае беларускай геалогіі”. У абмеркаванні праблем удзельнічала большасць вядучых геолагаў-навукоўцаў i практыкаў рэспублікі. На падставе сучасных тэарэтычных уяўленняў i з улікам патрэб народнай гаспадаркі былі вызначаны i канкрэтызаваны задачы геалагічнай навукі i практыкі не толькі на бліжэйшыя гады, a i да канца стагоддзя. Вынікі гэтай канферэнцыі апублікаваны спецыяльнай кніжкай “Геология Белоруссии: достижения и проблемы” ( Минск, “Наука и техника”, 1988 ). Большасць акрэсленых у той час праблем застаюцца актуальнымі i цяпер. Аднак, улічваючы тое, што наша краіна была абвешчана самастойнай дзяржавай — Рэспублікай Беларусь, карэнным чынам змяніліся адносіны да уласнай мінеральна-сыравіннай базы. Акрамя таго, геолагамі былі атрыманы i багатыя новыя матэрыялы.

Добавить комментарий