ПРАБЛЕМЫ ГЛЯЦЫЯМАРФАЛОГІІ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАГА ПАМЕЖЖА Ў НАВУКОВЫХ ПРАЦАХ ЧЭСЛАВА КУДАБЫ. Я.І. Аношка, А.К. Карабанаў, А.В. Мацвееў, Інстытут гeaxiмii i геафізікі НАН Беларусі, Мінск, Беларусь.

У артикуле паказана, які ўплыў аказалі навуковыя працы доктара геаграфічных навук прафесара Ч. Кудабы на вырашэнне праблем гляцыямарфалоги беларуска-літоускага памежжа. У прыгранічнай паласе Літвы i Беларусі праходзщъ мяжа максімальнага распўсюджвання паазёрскага ледавіка, тут размешчаны буйнейшыя канцовыя марэны Еуропы – Балтыйская i Беларуская грады, канцовыя ледавіковыя утварэнні Беларускага Паазер’я. Значны уклад у вывучэнне геалоги i геамарфалоги гэтай паласы унёс Ч. Кудаба. Рэзулътаты яго даследаванняу, якія тычацца асаблiвасцей марфаструктуры ледавiковых узвышшаў, агульных заканамернасцей фармiравання канцовых марэн, да сённяшняга дня заховаюць сваю актуальнасць i прадстауляюць значную цікавасць для беларускіх геамарфолагаў i геолагаў.