ПОЗНІ ПЛЕЙСТАЦЭН НА ЎСХОДЗЕ БЕЛАРУСІ. І.Э. Паўлоўская, Т.В. Якубоуская, І.Я. Саўчанка, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск, Беларусь.

У апошнія гады на ўсходзе Беларусі ў межах Аршана-Магілёускага плато комплексам геолага-палеабатанічных метадаў вывучаны новыя разрэзы з адкладамі муравінскага i паазерскага гарызонтаў верхняга плейстацэну. Частка разрэзаў прадстаўляе непарушаную стратыграфічную паслядоўнасць цыкла міжледавікоўе – зледзяненне, дзе адклады муравінскага міжледавікоўя паступова змяняюцца утварэннямі раннепаазерскага часу. Такія разрэзы у рэгіёне ўпершыню дэталёва даследаваны геалагічнымі, геамарфалагічнымі i палеабатанічнымі метадамі (паліналагічным i палеакарпалагічным) i могуць служыць асновай для рэканструкцыі прыродных працэсаў i палеаландшафтаў на працягу апошняга мiжледавiкоўя i апошняга зледзянення плейстацэну. Раён даследаванняў знаходзіцца ў экстрагляцыяльнай вобласцi паазерскага ледавіковага покрыва i прадстаўляе дасканалую прыродную мадэль эвалюцыіі рэльефу, а таксама флоры i расліннасці ва ўмовах паступовага змянення навакольнага асяроддзя пад уплывам надыходзячага зледзянення.