МАРФАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАГА I ВЫКАПНЁВАГА ПЫЛКУ НЕКАТОРЫХ ПРАДСТАУНІКОЎ СЯМЕЙСТВА POACEAE. Г.І. Сімакова, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск, Беларусь.

На падставе даследаваняў некоторых прадстаўнікоў сучасных культурных i дзікарослых злакаў пры дапамозе светавога i скатруючага электроннага микраскопаў вызначаны марфалагiчныя параметры пылку, якія прадстаўлены ў таблицах 1 i 2. Гэта дазволіла вызначыць мяжу памiж дзвюма групамі злакаў – палярны дыяметр (40 мкм). Усе астатныя марфалагічныя параметры пылку культурных злакаў таксама маюць большыя памеры ў параунанні з дзікарослымі. У даследаваных зярнятах пылку выяўлена некалькі тыпаў скульптуры спарадэрмы. Атрыманыя марфалагічныя асаблівасці былі выкарыстаны ў якасці эталонных для вызначэння выкапнёвага пылку.