ЛАТЭРАЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВАННЕ РОЗНЫХ ТЫПАЎ КРЫШТАЛІЧНЫХ СЛАНЦАЎ У ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЧАСТЦЫ БЕЛАРУСКА-ПРЫБАЛТЫЙСКАГА ГРАНУЛІТАВАГА ПОЯСА. А.І. Трусаў, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск, Беларусь

Беларуска-Прыбалтыйскі гранулітавы пояс працягваецца з паўднёва-ўсходняй Польшчы праз заходнюю частку Беларусі да паўднёвай Эстоніі на працягу больш за 1000 км пры шырыні 100-200 км. Пояс мае лускападобную блокавую будову, што абумоўлена чаргаваннем гранулітавых блокаў і зон бластаміланітаў (Аксаментова и др., 1994). Значную частку разрэзаў гранулітавых блокаў складаюць асноўныя амфібол-двупіраксенавыя і двупіраксенавыя крышталічныя сланцы, якія аб’яднаны ў шчучынскую серыю архею (Пап, 1977).

Добавить комментарий