КАРАЛЫ (ANTHOZOA) ФРАНСКАГА ЯРУСА ДЭВОНУ БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 1: СІСТЭМАТЫЧНЫ СКЛАД, СТРАТЫГРАФІЧНАЕ РАСПАЎСЮДЖВАННЕ, ПАЛЕАЭКАЛОГІЯ. Ю.У. Заіка, С.А. Кручак. Усерасійскі геалагічны навукова-даследчы інстытут імя А.П. Карпінскага Сярэдні п-кт, 74, 199106, Санкт-Пецярбург, Расія E-mail: yu_z@tut.by; yury_zaika@vsegei.ru. Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут вул. Купрэвіча, 7, 220141, Мінск, Беларусь E-mail: kruchek@igig.org.by.

Артыкул з’яўляецца першай часткай працы, прысвечанай верхнедэвонскім каралам – адным з асноўных выкапнёвых каркасных арганізмаў дэвонскіх адкладаў Беларусі. Упершыню разглядаюцца абагульненыя дадзеныя пра стра-тыграфічнае распаўсюджванне, таксанамічны склад і ўмовы існавання фран-скіх каралаў і каралавых палеабіяцэнозаў на тэрыторыі Беларусі. На аснове вывучэння новага калекцыйнага матэрыялу выяўлены дзве асацыяцыі каралаў Tabulata i Rugosa: семілукская, распаўсюджаная ў Прыпяцкім прагіне, на Жлобінскай седлавіне і ў Аршанскай упадзіне ў верхняй частцы семілукскага гарызонту, а таксама варонежская – у варонежскім гарызонце Прыпяцкага прагіну. Высветлена, што да семілукскага стратыграфічнага інтэрвалу пры-меркавана інтэнсіўнае арганагеннае пабудоваўтварэнне, якое праходзіла з пераважным удзелам каралаў і страматапораідэй. Пры гэтым каралава-страматапоравыя пабудовы з Прыпяцкага прагіну выразна адрозніваюцца ад пабудоў, якія вядомы на Жлобінскай седлавіне і ў Аршанскай упадзіне, што можа быць звязана як з рознай ступенню дыфэрэнцыяцыі рэльефу дна гэтых палеабасейнаў, так і з розным таксанамічным складам арганізмаў-пабудова-ўтваральнікаў.