Вялікая колькасць рознатыповых адходаў, якія штогод утвараюцца ў Беларусі, адсутнасць перапрацоўчай вытворчасці не дазваляюць колькі-небудзь сур’ёзна вырашаць праблемы тэхнагеннай дэградацыі прыродных комплексаў. У гэтых умовах захаванне адходаў без пераапрацоўкі, на жаль, даўно складае асноўны метад ix адноснай ізаляцыі, а выбар аптымальных геалагічных умоў для эколагапрымальнага захавання прадстаўляе, у сувязі з гэтым, важнае звяно ў агульнай сістэме абыходжання з адходамі.