Пахаваныя глебы часта сустракаюцца сярод галацэнавых адкладаў, асабліва ў акумулятыуных i транзітна-акумулятыўных ландшафтах. Яны выступаюць паказчыкамi эвалюцыйнага развiцця тых альбо іншых участкаў зямной кары, раслiннага i глебавага покрываў Вышэйназваныя глебы выяўлены i даследаваны ў рачных далiнах Дняпра, Немана, Заходняй Дзвiны, Прыпяці.