ВЫКАРЫСТАННЕ ГЕАТЭРМІЧНАГА МЕТАДУ ДАСЛЕДАВАННЯЎ СВІДРАВІН ПРЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ АСІПОВІЦКАГА ПАДЗЕМНАГА СХОВІШЧА ГАЗУ. У.Г. Левашкевіч, Інстытуг геалагічных навук НАН Беларусі, Мінск, Ю.Б. Хаецкі, М.М. Цэмкала, ДзП “Белтрансігаз”, Мінск

Падземныя сховішчы газу (ПСГ) выкарыстоўваюцца для стварэння запасаў паліва, павышэння надзейнасці работы газаправодных сістэм, зніжэння сезоннай нераўнамернасці спажывання газу і забеспячэння яго безперабойнай дастаўкі ў прамыслова развітыя рэгіёны. Эксплуатация ПСГ, якая звязана з закачкай вялікіх аб’ёмаў газу ў пласты-калектары і з яго адборам у вызначаныя прамежкі часу, прадугледжвае ажыццяўленне пастаяннага кантролю за станам прадукцыйных гарызонтаў і герметычнасці пакрышак вакол ствала свідравіны. Своечасовае выяўленне ўцечак газу з пласта-калектара і вызначэнне месц яго ператокаў з’яўляецца важнай задачай кантролю за работай любога ПСГ.

Добавить комментарий