БУДОВА I ПАРАЎНАЛЬНАЯ ПЕТРАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАЗРЭЗАЎ ВУЛКАНАГЕННАЙ ФАРМАЦЫІ ВЕНДУ СУМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ БЕЛАРУСІ I УКРАІНЫ. А.Ф. Кузьмянкова, Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, Мінск, Беларусь.

Праведзены аналіз і супастаўленне разрэзаў вулканагенных утварэнняў валынскай серыі венду свідравін 19к (Лукаўска-Ратнаўскі горст, Беларусь) і 2944 (поўнач Валынскай манакліналі, Украіна) паводле данных петраграфічнага і петрахімічнага вывучэння. На розных гіпсаметрычных узроўнях выяўлены падобныя па марфалагічных, структурных адзнаках, мінеральным і хімічным складу сілы алівінавых і алівін-анальцымавых далерытаў. У падэшве базальтавай тоўшчы ў разрэзе свідравіны 19к ускрыты высокакаліевыя трахібазальты, якія ў іншых разрэзах вулканагеннай тоўшчы венду Беларусі і свідравіне 2944 не сустрэты. Зроблены вывад аб значным падабенстве будовы апісаных разрэзаў гэтых свідравін і іх адпаведнасці ніжняй тоўшчы базальтаў субшчолачнага раду і іх туфаў вулканагеннай фармацыі венду Беларусі.