(даклад прачытаны на VIII навуковых чытаннях, прысвечаных памяцi Г.I.Гарэцкага 10.04.1997 г.)
Больш за 30 гадоў акадэмiк Г.I.Гарэцкi займаўся вывучэннем пытання аб мяжы памiж неагенавай i антрапагенавай (чацвярцiчнай) сiстэмамi. У шматлiкiх працах i выступленнях Г.I.Гарэцкага падрабязна разгледжаны i абгрунтаваны асноўныя крытэрыi мяжы, да якiх былi аднесены наступныя: 1) бiястратыграфiчныя з улiкам працэнта вымерлых жывёл i раслiн; 2) лiталагiчныя з абавязковым вылучэннем ледавiковых утварэнняў i, у першую чаргу, марэн; менавiта, мяжа павiнна праходзiць па падэшве старажытнейшай марэны; 3) група клiматычных крытэрыяў – мяжой лiчаць першае iстотнае пахаладанне, у вынiку якога ўзнiкла першае раўнiннае зледзяненне. Г.I.Гарэцкi заклiкаў не процiпастаўляць клiматастратыграфiчныя i бiястратыграфiчныя крытэрыi, а разглядаць iх узаемазвязана, лiчыць iх раўназначнымi ў iх вышэйшым палеагеаграфiчным адзiнстве.