АЗЁРНА-АЛЮВІЯЛЬНЫЯ АДКЛАДЫ ЯК АБ’ЕКТ ВЫВУЧЭННЯ ІНЖЫНЕРНАЙ ГЕАЛОГІІ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ) К.І. Кашутчык Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» вул. Савецкая, 104, 246019, Гомель, Рэспубліка Беларусь E-mail: kashutchik.kirill@gmail.com

Зроблена спроба вызначыць класіфікацыйную прыналежнасць азёрна-алювіяльных адкладаў, ранг, у якім неабходна іх разглядаць. Таксама прапанаваны механізм фарміравання гэтых утварэнняў у
натуральных умовах у выніку спуску азёр Палесся. Паказана магчымасць фарміравання азёрна-алювіяльных адкладаў у штучна створаных азёрападобных пашырэннях на прыкладзе возера Валодзькава каля Гомеля. Таксама паказана вобласць іх распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі. Асобна пададзена інжынерна-геалагічная характарыстыка доследных утварэнняў: прааналізаваны і абагульнены паказчыкі фізічных уласцівасцей і даныя па грануламетрычным складзе як азёрна-алювіяльных, так
алювіяльных і азёрных адкладаў.